Ратавальнікі Мінскай вобласці працягваюць маніторыць паводкавую сітуацыю

6 апреля 2017

Узровень вады ў рэках пастаянна адсочваюць. Гэта ажыццяўляецца на чатырох гідрапастах – на Свіслачы, Віліі, Нёмане і Бярэзіне. Паводле апошніх звестак, вада ў іх не падымаецца да небяспечнага ўзроўню, зараз на большасці рэк назіраецца спад.

Рэзкаму спаду вады ў рэках у найбліжэйшыя дні будуць перашкаджаць дажджы. Згодна з прагнозамі сіноптыкаў, магчымы і мокры снег. Пры гэтым паветра прагрэецца да 10 градусаў. А вось ноччу - замаразкі.