"Сучасныя беларусы - чытаючая нацыя": вынікі круглага стола у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

3 ноября 2021

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі сёння абмеркавалі праблему кнігачытання. Ініцыятыва "Сучасныя беларусы - чытаючая нацыя" сабрала прадстаўнікоў Саюза пісьменнікаў Беларусі і Міністэрства інфармацыі, супрацоўнікаў кнігавыдавецтваў і спецыялістаў Нацыянальнай акадэміі навук.  Інстытут сацыялогіі правёў  апытанне сярод 900 рэспандэнтаў. Вынікі аналітыкаў аптымістычныя: 70 % апытаных паведамілі аб рэгулярнай цікавасці да кнігі і толькі 15 прызналіся, што ўвогуле не чытаюць. Сацыёлагі даведаліся і пра жанравыя перавагі.

Удзельнікі сустрэчы паведамілі, што  распрацоўваецца цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных адраджэнню кнігачытання ў Беларусі. Яны ўвойдуць у праграму  з'езда Саюза пісьменнікаў Беларусі і міжнароднага кніжнага кірмашу.