Сумесныя вучэнні дэсантнікаў Беларусі, Расіі і Сербіі пройдуць пад Навасібірскам

2 сентября 2015

Сумесныя вучэнні дэсантнікаў Беларусі, Расіі і Сербіі пройдуць з 2 па 5 верасня на ваенным палігоне Раеўскі пад Навасібірскам. Падчас батальённа-тактычных вучэнняў вайскоўцы трох краін сумесна адпрацуюць зладжанасць у камандаванні і тактычныя дзеянні пры выкананні навучальных задач. У выпрабаваннях прымуць удзел каля 700 чалавек, два дзясяткі самалётаў і верталётаў, а таксама 100 адзінак ваеннай тэхнікі. Галоўная мэта такіх манеўраў - падрыхтоўка кааліцыйнай групоўкі да спецаперацый па выяўленні і ліквідацыі цэнтра падрыхтоўкі незаконных узброеных фарміраванняў. На вучэннях беларускі бок будзе прадстаўлены дзвюма ротамі сіл спецаперацый.