Савет Міністраў у ліпені працягвае прыём грамадзян і юрасоб

4 июля 2018

Сёння сустрэчу праводзіць міністр аховы здароўя Валерый Малашка. Асабісты прыём у віцэ-прэм'ера Васіля Жарко запланаваны на пятніцу. Кіраўнік Мінпрыроды Андрэй Худык адкажа на пытанні 13 ліпеня, 20-га чысла - міністр культуры Юрый Бондар. 25 ліпеня адбудзецца сустрэча з міністрам сувязі і інфарматызацыі Сяргеем Папковым, 27 ліпеня - з міністрам эканомікі Уладзімірам Зіноўскім. Асабісты прыём праходзіць па папярэднім запісе.