Сацыяльны праект "Мы разам" - прадстаўнікі дыяспар правялі канцэрт для дзяцей з Рэспубліканскага рэабілітацыйнага цэнтра

1 декабря 2023

Падтрымка і дапамога заўсёды ў прыярытэце дзяржавы, а таксама  неабыякавых людзей. Напярэдадні Сусветнага дня людзей з абмежаванымі магчымасцямі (3 снежня) прадстаўнікі дыяспар, якія пражываюць на нашай зямлі, (яўрэйская, малдаўская, азербайджанская, армянская)  аб'ядналі таленты ў вельмі каларытны канцэрт-падарунак для дзяцей з Рэспубліканскага рэабілітацыйнага цэнтра. Сацыяльны праект "Мы разам" праходзіць трэці год запар.

31 год таму Генасамблея ААН аб'явіла 3 снежня Міжнародным днём інвалідаў. Сёння больш за мільярд чалавек у свеце маюць інваліднасць. Гэта 15 % ад усяго насельніцтва Зямлі.