Супрацоўнікі ДАІ сёння правяралі, як вадзіцелі перавозяць дзяцей

15 ноября 2018

У Першамайскім раёне сталіцы працавалі і валанцёры ЮНІСЭФ. Інспектары разам з актывістамі нагадалі, як правільна выкарыстоўваюць дзіцячыя аўтакрэслы. Вадзіцелі атрымалі і карысныя сувеніры - яркія наклейкі. Яны звяртаюць увагу ўдзельнікаў дарожнага руху на тое, што ў салоне аўто знаходзяцца дзеці.

За парушэнне правілаў перавозкі дзяцей прадугледжаны штраф да 90 рублёў. У выпадку паўторнага парушэння сума можа павялічыцца ўдвая.