Супрацоўнікі ДАІ арганізавалі прымусовую эвакуацыю аўтамабіляў, прыпаркаваных з парушэннем ПДР

23 ноября 2018

Калі ваша машына прыпаркавана не па правілах, ёсць імавернасць, што вы не знойдзеце яе там, дзе пакінулі. Супрацоўнікі ДАІ для прафілактыкі, а таксама для папярэджання і спынення парушэнняў правілаў прыпынку і стаянкі транспартных сродкаў арганізавалі прымусовую эвакуацыю аўтамабіляў, прыпаркаваных з парушэннем ПДР, з наступнай здачай на ахоўную стаянку.

Штраф за няправільнае паркаванне складае адну базавую велічыню. Прымусовая адбуксіроўка транспартнага сродку на ахоўную стаянку з поўнай пагрузкай на эвакуатар у Мінску каштуе 60 рублёў. Дадаткова ўладальніку эвакуіраванага аўтамабіля прыйдзецца заплаціць і за штрафстаянку.