Супрацоўнікі ДАІ даюць рэкамендацыі па кіраванні аўто ў спякоту

9 июня 2020
Спякота, якая ўсталявалася ў сталіцы, патрабуе максімальнай уважлівасці ад усіх удзельнікаў дарожнага руху. Сёння слупкі тэрмометраў набліжаюцца да плюс 30-ці, таму Дзяржаўтаінспекцыя сочыць за самаадчуваннем вадзіцеляў. На дарогах дзяжураць патрульныя аўтамабілі. Супрацоўнікі ДАІ праводзяць прафілактычныя размовы з вадзіцелямі, даюць рэкамендацыі па кіраванні аўто ў гарачае надвор'е. У такія дні можна згубіць канцэнтрацыю ўвагі ці ўвогуле страціць прытомнасць.

Высокая тэмпература і на дарожным пакрыцці: на некаторых участках можа плавіцца бітум, які робіць дарогу слізкай. ДАІ рэкамендуе захоўваць бяспечную дыстанцыю.