Супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі высадзілі 70 туй у двары медыяхолдынга

22 апреля 2023

Супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі сёння робяць больш утульным свой дом. Змяніўшы звыклыя мікрафоны і камеры на лапаты, граблі і вёдры з вадой гэтымі хвілінамі на пляцоўцы ля медыяхолдынга яны высаджваюць туі! Усяго 70 новых вечназялёных з'явілася ў двары медыяхолдынга. За 3 гады яны дасягнуць 3 метраў і сапраўды будуць радаваць не толькі нас, але і гараджан.

У суботніку бяруць удзел каля 3 мільёнаў беларусаў. Сабраць плануюць каля 12 мільёнаў рублёў. Частку сродкаў накіруюць на стварэнне Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі ў Брэсцкай крэпасці. Для многіх ён стане сапраўднай школай жыцця, заахвоціць шанаваць мір, добрыя адносіны краін і народаў.