Супрацоўнік КДБ застрэлены ў Мінску

28 сентября 2021

Варта звярнуць увагу на важныя словы беларускага Прэзідэнта: Канстытуцыя павінна ўлічваць урокі падзей мінулага года. Праціўнікі ўлады паказалі свой твар: знішчыць краіну - вось галоўная мэта. Большасць тых, каго спачатку захапілі ідэі мяцежнікаў, на сённяшні дзень зразумелі, што могуць страціць. Людзі на свае вочы ўбачылі маргінальнасць пратэсных мас. І зараз сярод актывістаў засталіся хіба што злачынцы, гатовыя на ўсё дзеля знішчэння мірнага жыцця беларусаў. Вось прыклад і навіна апошняй гадзіны.

Камітэт дзяржбяспекі Беларусі паведамляе: падчас правядзення спецмерапрыемстваў па адпрацоўцы адрасоў, па якіх маглі знаходзіцца асобы, датычныя да тэрарыстычнай дзейнасці, у адной з кватэр жылога дома па супрацоўніках праваахоўных органаў асабліва небяспечным злачынцам са стрэльбы быў адкрыты агонь на паражэнне. У выніку супрацоўнік КДБ быў смяротна паранены. Агнём у адказ злачынец быў знішчаны. Супрацоўнік ад атрыманых ран памёр. Звяртае на сябе ўвагу такі факт: усё, што адбывалася, стралок і яго жонка здымалі на камеры сваіх мабільных тэлефонаў. Такая жорсткасць не паддаецца асэнсаванню!

Інтэрнэт-рэсурсы ўжо выявілі ў адной з сацсетак і меркаваны акаўнт таго, хто страляў. Адметна, што і тут відаць яго захапленне зброяй. На фота - зараджаны ствол, падобны на той, з якога і страляў злачынец.

Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь узбуджана крымінальная справа па частцы другой артыкула 139 "Забойства асобы ў сувязі з ажыццяўленнем ёй службовай дзейнасці". Праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні.