Склад з пацярпелымі падчас чыгуначнай аварыі ў Маскве прыбыў у Мінск

9 апреля 2017

Частка беларусаў, пацярпелых падчас чыгуначнай аварыі ў Маскве, прыбыла ў Мінск. У бальніцах расійскай сталіцы застаюцца дзве беларускі. Па словах медыкаў, іх стан стабільны.

Сёння цягнік Масква - Брэст, які трапіў напярэдадні ў аварыю ў расійскай сталіцы, вярнуўся ў Мінск. Гэтым складам прыехала частка пацярпелых пасажыраў. Іх сустракалі 5 экіпажаў медыкаў. Адзін з іх будзе суправаджаць цягнік да месца прызначэння. У складзе знаходзіліся 9 пасажыраў, якім спатрэбілася медыцынская дапамога. Шасцёра з іх - грамадзяне Расіі. Яны накіраваныя на лячэнне ў клінікі Мінска. Астатнія прадоўжылі шлях. Адзін пацярпелы грамадзянін Беларусі выйдзе ў Баранавічах - мужчына адмовіўся ад шпіталізацыі. На станцыі яго сустрэнуць медыкі.

Нагадаем, надзвычайнае здарэнне адбылося напярэдадні. Пасажырскі цягнік Масква - Брэст сутыкнуўся з электрычкай Масква - Усава. Два вагоны і лакаматыў сышлі з рэек. Пацярпелі 50 чалавек. Сярод прычын трагедыі – сапсаванне тармазоў. Рух на ўчастку поўнасцю адноўлены.