Саліст групы "J:МОРС" Уладзімір Пугач у гасцях інфармацыйнага канала "Панарама"

27 июня 2019

Ужо праз некалькі дзён, больш дакладна, у гэтую нядзелю, 30 чэрвеня, сацсеткі чакае чарговы ўсплёск эмоцый і яркіх кадраў з урачыстай цырымоніі закрыцця II Еўрапейскіх гульняў. Арганізатары абяцаюць грандыёзнае шоу. Усіх сакрэтаў пакуль не раскрываюць, але ўжо вядомыя імёны шматлікіх артыстаў, якія выйдуць на сцэну. Сярод іх і наша беларуская група "J:МОРС". Прама зараз у нас у гасцях яе лідар  Уладзімір Пугач.