Салігорск у матрычных кодах

11 ноября 2016

Чорныя «двухмерныя штрыхі» на дрэвах як анлайн-экскурсія, што знаёміць з нетыповымі раслінамі: бархатам амурскім, клёнам татарскім, катальпай. Падрабязная інфармацыя аб дрэвах адкрываецца праз спецыяльны мабільны дадатак, які сканіруе к’юар-код. Такі адметны праект «Культурны код Салігорска» падрыхтавала Цэнтральная бібліятэка сумесна з дзяржаўным каледжам. Юныя экскурсаводы распрацавалі тры турыстычныя маршруты: “Дрэвагорад”, “Салігорскія славутасці” і “Шлях да Васільковага храма”.

Цэнтральная бібліятэка стала своеасаблівыи нулявым пунктам усіх маршрутаў. Пакуль рэалізаваны кодавы шлях у дэндрапарку. Паступова “культурныя шыфры” з'явяцца на ўсіх знакавых аб'ектах горада.