Салігорск святкуе 60-годдзе. У горадзе запланаваны дзясяткі мерапрыемстваў

25 августа 2018

Сталіца беларускіх шахцёраў у гэты ўік-энд жыве асаблівым святочным настроем. Салігорску 60 гадоў. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў жыхароў і гасцей горада. Узнік Салігорск яшчэ ў 1958 годзе як пасёлак, але называўся тады Новастаробін. Праз год стаў Салігорскам, а ўжо праз некалькі гадоў атрымаў статус горада. Сёння тут больш чым 100 тысяч жыхароў, пятая частка насельніцтва працуе на "Беларуськаліі" - прадпрыемстве - флагмане беларускай прамысловасці. З нагоды свята ў горадзе запланаваны дзясяткі мерапрыемстваў.

Там знаходзіцца наша здымачная група. Алена Борматава на прамой сувязі (прамое ўключэнне).