Захаванне гістарычнай праўды - агульная задача Беларусі і Расіі

9 июля 2019

Актыўна абменьваюцца інфармацыяй нашы краіны і па лініі спецслужб. Датычыцца яна задум злачынных груп, каналаў іх фінансавання, а таксама кантрабанды наркотыкаў. Сёння падчас рабочага візіту ў Беларусь дырэктара службы знешняй разведкі Расіі закранулі і тэму Вялікай Айчыннай. А менавіта - захаванне гістарычнай праўды. Гэта агульная задача абедзвюх дзяржаў. Супрацоўнікі разведкі наведалі Брэсцкую крэпасць. Дарэчы, зараз там ідуць рэстаўрацыйныя працы. І фінансуюцца яны за кошт бюджэту Саюзнай дзяржавы.

Сяргей Нарышкін, дырэктар службы знешняй разведкі Расіі: "Мы частку часу надалі такой праблеме, як спроба групы заходніх краін і спецслужб даволі агрэсіўна ўмешвацца ва ўнутраныя справы нашых дзяржаў. Для нас гэта абсалютна непрымальна, і таму мы, абараняючы суверэнітэт і дэмакратычныя свабоды нашых дзяржаў і грамадзян, вядома, выбудоўваем спецыяльную абарону. Вынікі нашых сумесных дзеянняў вельмі добрыя".

У завяршэнні візіту кіраўнікі ведамстваў усклалі кветкі да Вечнага агню і ўшанавалі памяць загінуўшых абаронцаў хвілінай маўчання.