Пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыі падпісалі міністэрствы Беларусі і Кыргызстана

11 июля 2018

Кыргызстан будзе асвятляць II Еўрапейскія гульні. А СМІ Беларусі распавядуць пра ІІІ Сусветныя гульні качэўнікаў, якія пройдуць у верасні ў гэтай дзяржаве. Пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыі падпісалі сёння профільныя міністэрствы дзвюх краін. На сустрэчы гаварылі і пра стварэнне саюза рэгіянальных журналістаў Беларусі і Кыргызстана.

Аляксандр Карлюкевіч, міністр інфармацыі Беларусі: "Лік ідзе на сотні выданняў, якія працуюць у рэгіёнах, якія прыходзяць да чытачоў на месцах. Мы вырашылі, што пляцоўкай стане дадатак урадавай і парламенцкай газеты "Звезда" - "Союз Евразии" якраз і будзе той асновай, дзе змогуць збірацца рэгіянальныя журналісты і віртуальна, і рэальна".

Напярэдадні рэальныя дамоўленасці былі дасягнутыя паміж Белтэлерадыёкампаніяй і галоўнай тэлерадыёвяшчальнай карпарацыяй Кыргызстана.