Падзеі 1101 дня вайны ў шостай серыі праекта "17 імгненняў вайны"

26 июня 2019

Падзеі тысяча сто першага дня вайны ў шостай серыі праекта Агенцтва тэлевізійных навін да 75-годдзя вызвалення Беларусі "17 імгненняў вайны". Дзень, калі савецкія войскі вызвалілі паўтары тысячы населеных пунктаў, у тым ліку Жлобін і Віцебск. А партызанскія злучэнні Беларусі пачынаюць трэці этап "рэйкавай вайны". Таксама ў серыі подзвіг старшага сяржанта Блахіна па выратаванні адзінага моста цераз Заходнюю Дзвіну ў Віцебску. Глядзіце сёння ў эфіры на "Беларусь 1" і "Беларусь 24".