Уласнікаў кватэр залучаць у павышэнне энергаэфектыўнасці жылых дамоў

5 сентября 2019

Адпаведны ўказ напярэдадні падпісаў Прэзідэнт Беларусі. Так, расходы на ўцяпленне шматпавярхоўкі альбо, напрыклад, на ўстаноўку там абсталявання, якое знізіць спажыванне цеплавой энергіі, можна будзе падзяліць з дзяржавай, таксама дазволена прыцягваць іншыя крыніцы фінансавання - скажам, міжнародныя крэдытныя сродкі.

Пакрываць расходы ўладальнікі кватэр будуць толькі пасля завяршэння ўсіх прац на працягу 10 гадоў штомесяц роўнымі долямі не менш як 50% ад агульных расходаў. Малазабяспечаным беларусам гэты тэрмін могуць прадоўжыць да 15 гадоў. Дарэчы, рашэнне аб правядзенні прац будзе прымацца выключна жыхарамі дома. "За" павінны ў такім разе прагаласаваць дзве трэці ўласнікаў.