Са сваімі праблемамі і пытаннямі да Аляксандра Турчына сёння звярнуліся 16 жыхароў вобласці

11 ноября 2020

Асабісты прыём у губернатара. Са сваімі праблемамі і пытаннямі да Аляксандра Турчына сёння звярнуліся 16 жыхароў вобласці. Большасць з Мінска і Мінскага раёна. Асноўныя пытанні - жыллёвыя і зямельныя. Так, адзін з заяўнікаў папрасіў выдзеліць 200 гектараў для сяўбы збожжавых. Губернатар адзначыў: каб атрымаць такі вялікі ўчастак, спачатку трэба паказаць гаспадарчы падыход на меншай плошчы. Калі вопыт будзе ўдалым, зямлю дадуць без праблем. А Сяргею Тройнічу ў вёсцы Мікулічы зямля патрэбная для будаўніцтва дома і вытворчага памяшкання па апрацоўцы шкла. Ён не проста прыйшоў з праблемай, але і прапанаваў губернатару магчымасць яе вырашэння. Пытанне хутка будзе знята.

Падчас асабістага прыёму былі ўзнятыя і іншыя пытанні: добраўпарадкаванне пасёлкаў, зямельныя спрэчкі, праца грамадскага транспарту. Асноўныя праблемы вырашаны падчас прыёму, па астатніх дадзены даручэнні.