Снежныя рэкорды на паўднёвым усходзе краіны

3 марта 2018

У Рэчыцы за мінулыя суткі выпала паўтары дэкадныя нормы ападкаў. У Васілевічах, Гомелі, Мазыры і Брагіне - больш за палову дэкаднай нормы. У Жыткавіцкім раёне на дарозе ў снезе захраснуў школьны аўтобус з дзецьмі. У ім знаходзіліся чацвёра школьнікаў сямі гадоў. Са снежнага палону аўтобус вызвалялі ратавальнікі. Ніхто не пацярпеў. Складаныя ўмовы надвор’я ў Гомельскім рэгіёне захоўваюцца і зараз. На трасах працуюць больш за 600 адзінак спецтэхнікі. Дзейнічае план "Снежныя заносы".