Глядзіце новую серыю праекта "На кантролі Прэзідэнта". "Адроджаныя землі"

22 апреля 2019
Яшчэ адзін эксперымент, які праводзіўся па даручэнні Прэзідэнта, ужо прыносіць свой плён. Пчальнік у Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку нарошчвае аб'ёмы прадукцыі. Сёння на гэтых землях магчыма атрымліваць чысты мёд. Паказчыкі бяспекі ў дзясяткі разоў ніжэйшыя за норму. На сёння пчаляры адкрылі яшчэ некалькі дадатковых пчальнікоў на тэрыторыі запаведніка. Валавы збор мёду вырас больш як у два разы.

Паўднёвы ўсход краіны, які пацярпеў ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, заўсёды быў на кантролі Кіраўніка дзяржавы. Асаблівая ўвага сельскай гаспадарцы і развіццю эканомікі ў пацярпелых раёнах. Што ўжо зроблена і што трэба зрабіць? Нашы карэспандэнты распавядуць у новай серыі праекта АТН "На кантролі Прэзідэнта" "Адроджаныя землі".