Смайл сёння адзначае дзень нараджэння

19 сентября 2018

Пацалунак, здзіўленне, радасць альбо злосць... Выражэнне ўсіх эмоцый - смайл - сёння адзначае дзень нараджэння! Без жоўтых эмодзі мы ўжо не ўяўляем наша і віртуальнае, і рэальнае жыццё. У мэсанжарах і сацыяльных сетках - іх некалькі соцень відаў! Псіхолагі адзначаюць, што ўсмешкі нават у электронным выглядзе працягваюць жыццё і пазітыўна ўплываюць на здароўе.

Смайлы сустракаюцца нават на шляху і аўтаўладальнікаў. У Мінску на некаторых святлафорах жоўты сігнал замяняе эмодзі.

За трыццаць гадоў свята набыло міжнародны характар. А ў першыя дні кастрычніка адзначаецца Дзень усмешкі.