Следчы камітэт прапаноўвае ўдасканаліць парадак вырабу і продажу цюбінгаў

9 января 2019

Ліст з прапановамі накіраваны ў Савет Міністраў. Асноўны заклік – больш жорстка кантраляваць наяўнасць інструкцыі ў прадаўцоў надзіманых санак. У цяперашні час СК праводзіць праверкі па сямі фактах цяжкага траўміравання людзей, у двух з іх - з гібеллю. Больш як 100 дзяцей звярнуліся за зіму ў РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі з траўмамі пасля катання на цюбінгах. Адзін пацыент - у цяжкім стане ў рэанімацыі. Усе пацярпелыя каталіся ў неналежным месцы і атрымалі траўмы з-за сутыкненняў, у прыватнасці, з ліхтарнымі слупамі і дрэвамі.

У выкарыстанні надзіманых санак ёсць некалькі правілаў - гэта катацца толькі па спецыяльна абсталяваных схілах, далёка ад праезнай часткі і вадаёмаў. Не адпускаць маленькіх дзяцей катацца адных. Таксама строга забаронена катацца лежучы і прывязваць цюбінгі адно да аднаго.