Следчыя назвалі меркаваную прычыну надзвычавйнага здарэння ў Ратамцы

1 июня 2021

Следчыя назвалі меркаваную прычыну надзвычавйнага здарэння ў Ратамцы, дзе сёння днём загарэлася пабудова цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту. Вядома, што конюх выконваў работы з дапамогай балгаркі. Іскра трапіла на сена, успыхнуў пажар. Дзякуючы суладным дзеянням відавочцаў і работнікаў коні не пацярпелі. Па дапамогу да медыкаў звярнулася адна непаўналетняя дзяўчына, якая ўдзельнічала ў выратаванні. У яе лёгкае атручэнне прадуктамі гарэння, шпіталізацыя ёй не спатрэбілася.

Уладзімір Каралёў пабываў на месцы здарэння (відэа).