"Славянскі базар" - як праходзіць Дзень Саюзнай дзяржавы ў Віцебску

14 июля 2023

Сёння на "Славянскім базары" старт Дзён Саюзнай дзяржавы. І гэта новы, пашыраны фармат! На плошчы Перамогі ў Віцебску адбылося ўскладанне кветак да мемарыяла ў гонар савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў. Таксама праходзіць круглы стол - абмяркоўваюць перспектыўныя праекты і новыя кірункі супрацоўніцтва для развіцця славянскай культуры. Гасцей запрашаюць на свята народнай культуры пад адкрытым небам. Народныя ўмельцы з Беларусі і Расіі знаёмяць з традыцыйнымі рамёствамі сваіх рэгіёнаў. У фестывальнай афішы - выставы, спектаклі, конкурсы. Усё ў лепшых традыцыях "Славянскага базару"!

Увечар у Летнім амфітэатры гала-канцэрт "Саюзная дзяржава запрашае". Шасцітысячная зала будзе апладзіраваць любімым артыстам Беларусі і Расіі.