Салодкія пачастункі, аркестр і фаер-шоу! Маёнтак беларускага Дзед Мароз адсвяткаваў 15-годдзе

24 декабря 2018

Напярэдадні віншаванні прымаў галоўны Дзед Мароз краіны. Яго маёнтак у Белавежскай пушчы адсвяткаваў 15-годдзе. Першымі ў рэжыме рэальнага часу гэта ўбачылі інтэрнэт-карыстальнікі сайта Белтэлерадыёкампаніі. Падчас анлайн-трансляцыі пад гукі духавога аркестра галоўнаму чараўніку ўручылі незвычайны торт з пернікаў. Пачастунак пакаштавалі і госці маёнтка. Адразу пасля ўрачыстай часткі неба над Белавежскай пушчай асвяцілі агні піратэхнічнага шоу. За 15 гадоў беларускага Дзеда Мароза наведалі паўтара мільёна чалавек з больш чым ста краін.

Зараз у рамках праекта "Дзед Мароз Online" ў сядзібе ўсталяваныя камеры відэаназірання. Яны працуюць штодня з 11:00 да 18:00. Сачыць за навагодняй казкай можна на нашым сайце tvr.by да 14 студзеня.