Кандытарскай справе навучаюць у Маладзечанскім дзяржаўным каледжы

25 ноября 2020

Салодкая фларыстыка як від мастацтва. Кандытарскай справе навучаюць у Маладзечанскім дзяржаўным каледжы. Акрамя звычайных заняткаў будучыя пекары трэніруюць навыкі і на конкурсах. Нядаўна, напрыклад, удзельнічалі ў міжнародным чэмпіянаце. Усяго прапанавана было больш як 80 работ - 6 з іх ад навучэнцаў каледжа. Пры гэтым усе - прызавыя. Ацаніла Алена Вітко.

Толькі на адну шышку патрэбна амаль 20 хвілін. А ў гэтым апетытным букеце іх дзясяткі. А яшчэ - лілеі, бружмель, ёсць альстрамерыі, гартэнзіі.

Анастасія Грыбовіч, навучэнка Маладзечанскага дзяржаўнага каледжа: "Раней мне здавалася, што гэта немагчыма. Я бачыла падобныя працы ў інтэрнэце на фатаграфіях. Я б ніколі не падумала, што з масцікі можна зрабіць нешта рэальна падобнае на сапраўдныя кветкі. Гэта ружа Осціна. Пялёсткі ўсе робяцца асобна, унутраная частка робіцца на спецыяльных нарыхтоўках - яна асобна высыхае. А потым зверху накладваюцца пялёсткі, збіраюцца ў бутон".

Тонкасцям салодкай фларыстыкі вучаць у Маладзечанскім дзяржаўным каледжы. Кветкі будучых пекараў з цяжкасцю можна адрозніць ад сапраўдных. Дарэчы, вытанчаныя кампазіцыі нядаўна высока ацанілі і на міжнародным чэмпіянаце кандытарскага мастацтва.

Маладзечанскі каледж на чэмпіянаце прадстаўлялі адразу 6 прац. Тут, напрыклад, "выраслі" цукровыя кветкі. Зроблены яны з масцікі і пасцілажу. З яго ж - побач цэлая скульптура. А на суседнім стале - кампазіцыя з пернікаў і казачная замалёўка.

Аўтар апошняй - трэццякурсніцца Валерыя Іванова. З дзяцінства любіла маляваць, ляпіць, захаплялася разьбой па дрэве, салёным цестам. Усе навыкі дапамагаюць і зараз.

Валерыя Іванова, навучэнка Маладзечанскага дзяржаўнага каледжа: "Ёсць вельмі далікатныя дэталі, якія ў працэсе ламаліся - прыходзілася рабіць паўторна, перафарбоўваць, нешта дзесьці прыбіраць, рабіць новае. А вось яшчэ адна мая праца. Ідэя ўзнікла са Старажытнай Грэцыі. Зефір у перакладзе азначае вецер. Была прыдумана дзяўчына, якая па характары, магчыма, трохі легкадумная. Прыдумаць ідэю самога вятру, прыдумаць, як раздзімаліся яе валасы. А ўнутры - марскі свет. З прычыны таго ж ветру. Над морамі шмат ветру - гэта ў ідэі".

Праца настолькі далікатная, што нават пасля перавозкі на чэмпіянат спатрэбілася рэстаўрацыя скульптурнага дэсерту. На вынік гэта не паўплывала - заслужанае серабро.

Дзмітрый Богдан, дырэктар Маладзечанскага дзяржаўнага каледжа: "Быў у нас цудоўны сімбіёз вопытных майстроў і маладых спецыялістаў. Кожны прыўнёс нейкую разыначку, нейкую сваю новую прапанову. Таму і атрымаўся такі вынік. Гэта людзі, якія зацікаўленыя ў сваёй прафесіі. Пад чуткім кіраўніцтвам майстроў яны імкнуліся, зрабілі годныя працы. Трэба адзначыць, што прафесія "кандытар-повар" запатрабаваная, конкурс ідзе каля двух чалавек на месца".

Усяго ж у каледжы штогод навучаюцца каля тысячы чалавек. Атрымаць можна 36 прафесій.