Скарэкціраваны рух грамадскага транспарту

29 декабря 2017

Дзеля бяспечнага свята. Арганізацыі аховы здароўя і правапарадку ў навагодні і калядны перыяд дадаткова ўкамплектаваны спецыялістамі і гатовы працаваць ва ўзмоцненым рэжыме. У месцах святочных мерапрыемстваў будуць дзяжурыць брыгады хуткай меддапамогі, міліцыі, а супрацоўнікі ДАІ будуць пільна сачыць за сітуацыяй на дарогах. І каб нікуды ў навагоднюю ноч не спазніцца, скарэкціраваны рух грамадскага транспарту.

Так, аўтобусы, тралейбусы і трамваі ў ноч на 1 студзеня будуць працаваць да 5 гадзін. Асноўныя маршруты звяжуць цэнтр Мінска і мікрараёны Малінаўку, Чыжоўку, Шабаны, Курасоўшчыну і нават Новую Баравую. Апошнія пасажыры метро змогуць трапіць у падземку да 4 раніцы.