Хуткая змена надвор'я на гэтым тыдні прывяла да разліву рэк у цэнтральным рэгіёне

2 марта 2017

Найбольш высокі узровень пад'ёму вады метэаролагі фіксуюць на Беразіне, Свіслачы, Віліі і Нёмане. Ратавальнікі манітораць сітуацыю. У выпадку неабходнасці тэхніка і іншае абсталяванне гатовы выехаць на падмогу. На самых небяспечных участках нясуць варту дзяжурныя пасты.

Антаніна Станкевіч з падрабязнасцямі. Больш за ўсіх надыходзячым паводкам радуюцца свойскія птушкі. Качкі з задавальненнем плюхаюцца ў вадзе прама ў агародзе. Не страчвае аптымізму і гаспадыня Наталля. Вада - справа такая, прыйшла і пайшла, тым больш, што хвалявацца з-за таго, што не можаш змяніць, бессэнсоўна. Да паводак мясцовыя жыхары прывыклі. Нёман разліваецца амаль што кожную вясну.

У арсенале ратавальнікаў сёння і спецыяльныя машыны-ўсюдыходы, і помпы, і найбольш актуальныя падчас такога надвор'я лодкі. У самых небяспечных месцах нясуць варту дзяжурныя пасты.

Двойчы на дзень – а восьмай раніцы і вечара – метэаролаг Алена Дземідовіч замярае ўзровень вады ў Нёмане. Няўзброеным вокам відаць – рака выйшла з берагоў, нават захапіла мясцовы пляж. Аднак да ўсестаўбцоўскага патопу яшчэ далёка.

Падтаплення жылых дамоў у раёне пакуль няма. Вада стаіць на агародах і дзе-нідзе падыходзіць да гаспадарчых пабудоў. Карэнным чынам сітуацыя можа змяніцца пасля выхадных. Акрамя рэк, вады можа дадаць і талы снег у лясах.

Найбольш высокі ўзровень пад'ёму вады метэаролагі таксама фіксуюць на Бярэзіне, Свіслачы і Віліі. Ці выйдуць гэтыя рэкі з берагоў, пакажа час, вясна яшчэ толькі пачалася.