Скандал на Барысаўдрэве

3 марта 2016

Па падазрэнні ў атрыманні хабару затрыманы намеснік гендырэктара. Фігуранта арыштавалі ў Мінскам раёне падчас перадачы грошай. Сума 24 млн рублёў была перададзеная ў якасці ўзнагароды за спрыяльнае вырашэнне пытання па выкананні будаўнічых і рамонтных прац. У адносінах да затрыманага ўзбуджана крымінальнае справа. Санкцыя артыкула прадугледжвае пазбаўленне волі тэрмінам да 7 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Падазроны знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.