Сітуацыя ў гомельскай школе ўзарвала інтэрнэт

22 сентября 2019

Лес праблем выявіўся і ў яшчэ адной сферы - адукацыі. І тут як з саджанцамі: што закладзеш у парастакі (гэта значыць дзяцей), такімі і вырастуць. Сітуацыя ў гомельскай школе, якая літаральна ўзарвала інтэрнэт на гэтым тыдні, стала лакмусавай паперкай. Судзіце самі: у прэсе з'яўляецца відэаролік, зняты, увага, чацвёртакласнікамі на мабільны тэлефон, у якім настаўніца нібы ўздымае парту над галавой школьніка, які смяецца з педагога. Пад напорам інтэрнэт-натоўпу мясцовыя ўлады, не разабраўшыся, не знаходзяць нічога лепшага, як проста звольніць настаўніка.

І вось тут важны момант. Варта нагадаць словы Прэзідэнта аб тым, што ў грамадстве - каласальны запыт на справядлівасць. Нездарма ж Аляксандр Лукашэнка штораз, як мантру, паўтарае гэта ў прысутнасці кіраванцаў розных узроўняў. Толькі вось чуюць яе далёка не ўсе. А ў гэтым сутнасць. Настаўніцу з 35-гадовым стажам на працу верне менавіта Прэзідэнт (таму што паглыбіцца ў праблему, разбярэцца і адновіць тую самую справядлівасць). І ў гэтым рашэнні беларускага лідара падтрымае і грамадства. Але не Кіраўнік дзяржавы павінен вырашаць такія пытанні, а тыя самыя кіраванцы на месцах, якім Аляксандр Лукашэнка часцей за іншае нагадвае менавіта пра чалавечае стаўленне да людзей.

Ды і сфера адукацыі – увесь час у полі зроку Прэзідэнта. Каб успомніць, якія даручэнні Аляксандр Лукашэнка даваў па гэтай тэме, досыць адкрыць інфармацыйныя стужкі. Настаўнікі перагружаныя, працоўная падрыхтоўка школьнікаў слабая, зарплата педагогаў (пра гэта часта нагадвае Прэзідэнт ураду), якасць выкладання. І тая самая дысцыпліна. Так, хоць частка даручэнняў, хочацца спадзявацца, выкананая. Але ключавыя, і гэта відавочна, спусцілі на тармазах альбо саслабілі кантроль. І гэта пацвярджае гомельская гісторыя, дзе і хамства, і адсутнасць дысцыпліны, і непавага да педагога, і нават мабільнікі ў школах.

Усе гэтыя праблемы Кіраўнік дзяржавы паднімае не проста так. Адукацыя - адна з найважнейшых сфер, якая фарміруе нашу будучыню. Пра сітуацыю, з якой трэба вынесці ўрок не толькі школе, - у нашым рэпартажы.

Расказвае Алеся Высоцкая (відэа).