Шоу "Я ведаю!" працягвае бітву інтэлектаў

12 мая 2018

Імя самага эрудыраванага 9-класніка краіны агучаць у эфіры тэлеканала "Беларусь 1". Шоу "Я ведаю!" працягвае бітву інтэлектаў. Гледачы першай кнопкі ўжо не першы месяц назіраюць за рэйтынгавай тэлевізійнай віктарынай Белтэлерадыёкампаніі, у якой юныя здольнасці дэманструюць магчымасці свайго інтэлекту. Згуляць у суперфінале, а значыць адказаць на складаныя пытанні вядучых, маюць магчымасць канкурсанты, якія набралі максімальную колькасць балаў. Такім чынам, інтэлектуальнае шоу з удзелам беларускіх вундэркіндаў - сёння ў 14:00 на першай кнопцы.