Школьнікі з Мядзела прадставяць Беларусь на Сусветнай алімпіядзе робатаў

3 октября 2019

робатаў. Яна пройдзе ў лістападзе ў Венгрыі. Вучні мядзелскай гімназіі сталі найлепшымі сярод старшакласнікаў на рэспубліканскім конкурсе па робататэхніцы і зараз рыхтуюцца да сусветнага старту. Тэма турніру сёлета  "Разумны горад". Удзельнікам трэба забяспечыць сеткай імправізаваны населены пункт. А дапамагчы ў гэтым як раз і павінны смарт-машыны з лега. Іх дзеці канструююць і праграміруюць самастойна. 

Гэта ўжо другое выступленне школьнікаў на Сусветнай алімпіядзе робатаў. Дарэчы, менавіта факультатыў па робататэхніцы ў мядзелскай гімназіі адзін з самых запатрабаваных. Вучні - пастаянныя ўдзельнікі і прызёры міжнародных турніраў.