Школьнікі і студэнты падрыхтавалі дакументальныя кінастужкі

8 мая 2018

Сталічныя школьнікі і студэнты да Дня Вялікай Перамогі падрыхтавалі дакументальныя кінастужкі. Маладыя людзі выступілі ў ролі сцэнарыстаў, рэжысёраў і акцёраў. У сваіх фільмах яны расказвалі пра танкістаў і лётчыкаў. У некаторых роліках асабіста паўдзельнічалі героі вайны.

У конкурсе фільмаў пра вайну лепшай у спецнамінацыі прызнана работа студэнткі медуніверсітэта Вікторыі Сац. "Мы памятаем не толькі 9 Мая" - так гучыць назва кінастужкі.

Усяго на конкурс было пададзена 80 заявак. У фінал прайшлі толькі 28. Падчас узнагароджання аўтары падарылі ветэранам дыскі са сваімі творамі.