Шчыт Саюза трывалы і надзейны

11 сентября 2015

Гэта пацвердзіў другі дзень сумесных вучэнняў узброеных сіл Беларусі і Расіі. На палігонах Ленінградскай і Пскоўскай абласцей былі адпрацаваныя сумесныя дзеянні рэгіянальных войскаў Саюзнай дзяржавы, а таксама вядзенне баявых дзеянняў на межах абароны. Дэсантнікі чысцяць мясцовасць ад імправізаваных бандфарміраванняў. Усяго ў вучэнні ўдзельнічаюць больш як 8 000 вайскоўцаў. Авіяцыйную частку падтрымліваюць прыкладна 80 самалётаў і верталётаў. Акрамя таго, да 400 адзінак узбраення ўдзельнічае і ў наземных вучэннях.