Сур'ёзных парушэнняў грамадскага парадку падчас "Славянскага базару" не зарэгістравана

17 июля 2019

Выконваць задачу па гарантаванні бяспекі, але пры гэтым захаваць атмасферу свята. Сур'ёзных парушэнняў грамадскага парадку і дарожнай бяспекі падчас "Славянскага базару"  не зарэгістравана.

Аб гэтым журналістам паведаміў начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама  Міхаіл Грыб. Віцебскім праваахоўнікам дапамагалі і калегі з іншых рэгіёнаў краіны. Лепшым супрацоўнікам  па выніках міжнароднага фестывалю  ўручылі падзякі, дыпломы і каштоўныя падарункі.

Маленькім жыхарам і гасцям Віцебска запомніцца акцыя ад праваахоўнікаў рэгіёна. Падчас "Славянскага базару" на плошчы Перамогі працавалі інтэрактыўныя зоны, гульнявыя пляцоўкі, фотазоны, а таксама лабірынт бяспекі.