Сямейны падрад: бацька з сынам затрыманыя ў Мінску за серыю крадзяжоў

22 января 2024

Бацька і яго непаўналетні сын затрыманыя ў Мінску за серыю крадзяжоў. Устанолена, што сямейны запар на працягу тыдня выкрадаў з аўтамабіляў у розных раёнах Мінска лінзы люстэркаў задняга віду. Мужчына вазіў па горадзе падлетка, які паказваў яму, дзе прыпаркаваныя дарагія BMW. Папярэдне замаскіраваўшыся, фігуранты здымалі вонкавыя элементы і з'язджалі. Вядома аб 9 крадзяжах на агульную суму больш як 10 тысяч рублёў. У машыне, на якой перасоўваліся затрыманыя, аператыўнікі выявілі частку выкрадзенага. Бацька прызнаўся, што браў на справу сына, каб той вызначаў аўто выключна прэміум-класа для максімальнай выгады.

Па ўсіх фактах следчымі ўзбуджаныя крымінальныя справы па артыкулах "крадзеж".