Сельскагаспадарчыя кірмашы ў Мінску працягнуцца да 5 снежня

12 ноября 2021

Прыемны бонус для тых, хто не паспеў папоўніць запасы сезоннай агародніны і садавіны. З улікам павышанага попыту мінчан на сельскагаспадарчую прадукцыю кірмашы выхаднога дня ў сталіцы будуць працаваць да 5 снежня ўключна. Агародніну, мёд, мясную і малочную прадукцыю, саджанцы і іншыя тавары выгадна можна набыць у кожным раёне горада ў выхадныя дні. Галоўная пляцоўка па традыцыі разгорнецца каля "Чыжоўка-Арэны".

На прылаўках можна сустрэць сезонную прадукцыю ад фермераў і прадпрыемстваў з усіх рэгіёнаў краіны. Сапраўдны скарб вітамінаў многія гандляры вырошчвалі  і на ўласных падворках.