Сёння - Сусветны дзень архітэктуры

5 октября 2015

Свята заснавана амаль 20 гадоў назад Генасамблеяй Міжнароднага саюза архітэктараў, які сёння аб'ядноўвае амаль паўтара мільёна прафесіяналаў. Да свята ў Беларусі прымеркавалі і нацыянальны фестываль архітэктуры, які прайшоў у Мінску ў верасні. Там прапанавалі найлепшыя праекты, якія сёння рэалізуюцца ў нашай краіне і адзначылі дасягненні маладых архітэктараў.