Сёння ў сталіцы запрацавалі школьныя базары

10 июля 2013

Ва ўсіх буйных універмагах і гандлёвых пунктах Мінска кірмашы будуць адчынены штодня, аж да 10 верасня ўключна. У адным месцы можна набыць адзенне, абутак, галантарэйныя вырабы і канцылярскія тавары, што дапаможа бацькам школьнікаў значна сэканоміць час.