Сёння ў Мінску адкрыецца XXIV Міжнародная кніжная выстава

8 февраля 2017

Больш як 30 краін прывезлі свае кніжныя навінкі. Упершыню возьме ўдзел Грэцыя. Спецыяльна да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання Нацыянальная бібліятэка прапануе 20 тамоў факсімільнага выдання Францыска Скарыны. Кожнае выдавецтва выстаўляе на кірмашы стэнд з нацыянальнай літаратурай. А найлепшыя творы і маладых аўтараў адзначаць узнагародамі. Ганаровым госцем Кніжнага кірмашу сёлета стане Злучанае Каралеўства.

Міжнародная кніжная выстава фактычна адкрые юбілейны год. Галоўнымі тэмамі стануць дзве вялікія падзеі: 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, а таксама 135-годдзе са дня нараджэння Янкі Купалы.