Сёння ў вернікаў Вялікая субота

15 апреля 2017

Хрысціяне ўсяго свету рыхтуюцца сустрэць вялікае свята - Уваскрэсенне Хрыстова. Сёння ў вернікаў Вялікая субота.

На набажэнствах успамінаюць евангельскія падзеі - пахаванне і знаходжанне ў гробе Ісуса Хрыста. Католікі і праваслаўныя працягваюць пакланяцца плашчаніцы. Традыцыйна сёння пры касцёлах і праваслаўных цэрквах пачынаюць асвячаць велікодныя стравы: фарбаваныя яйкі, кулічы, сырныя і тварожныя пасхі. Набажэнствы ў гэты дзень пачынаюцца з раніцы і доўжацца да ночы. Па традыцыі хрысціяне будуць чакаць надыходу Уваскрэсення Хрыстовага ў храме.

Вернікі рыхтуюцца да ўсяночнай. Белтэлерадыёкампанія будзе весці прамую трансляцыю ўрачыстага набажэнства з Архікафедральнага касцёла Святой Дзевы Марыі ў 21:45, а ў 23:45 - са Свята-Духава кафедральнага сабора.