Сёння ў вернікаў пачынаецца Светлая сядміца

2 мая 2016

Вялікдзень праваслаўныя будуць адзначаць 40 дзён. Сёння ў вернікаў пачынаецца Светлая сядміца - першы тыдзень святкавання. Усе набажэнствы вядуцца па асаблівым чыне. У храмах Царскія вароты адчыненыя - як знак таго, што Хрыстос адкрыў людзям дарогу ў рай. Таксама адзначыць Уваскрэсенне Хрыстовае можна спевам званоў. Каб выпрабаваць прафесію званара, трэба проста атрымаць благаславенне ў настаяцеля храма.

Святкаваць Вялікдзень і сустракаць адзін аднаго прывітаннем: "Хрыстос уваскрэс!" - "Сапраўды ўваскрэс!" праваслаўныя беларусы будуць да 9 чэрвеня - Ушэсця. Паводле падання, менавіта столькі часу - 40 дзён - Хрыстос правёў з вучнямі пасля Свайго ўваскрэсення.