Сёння цэнтр сталіцы зноў захопяць велагоншчыкі

24 июня 2019
Праз паўгадзіны пачнецца трэніровачны заезд індывідуальнай велагонкі. Маршрут будзе ісці па вуліцах Купалы, Куйбышава, Багдановіча, Старажоўская, Няміга, Кальварыйская і Ціміразева;  завершыцца ён у 13:30 там жа, дзе пачынаецца, - на Інтэрнацыянальнай. У сувязі з гэтым рух усяго транспарту ў гэты час у раёне велагонкі будзе закрыты. А заўтра, 25 чэрвеня, адбудзецца і сама індывідуальная гонка. Таму з 7 раніцы і да 5 вечара аўторка таксама зменіцца трафік грамадскага транспарту ў Мінску. Будзе абмежаваны выезд аўтамабіляў з двароў побач, забароненая стаянка ўздоўж вуліц, па якіх пройдуць заезды.