Сёння стане вядомы колер танка і дарожка, па якой каманда Беларусі выступіць у фінале "Танкавага біятлона"

13 августа 2019

У падмаскоўнай Кубінцы адбудзецца жараб'ёўка каманд, якія паказалі лепшы час у паўфінальных заездах. Гэта Расія, Беларусь, Казахстан і Азербайджан. Учора на палігоне Алабіна нашы танкісты спаборнічалі ў конкурсе "Эстафета". Задача кожнага - на максімальнай хуткасці прайсці 4 кругі і паразіць мішэні рознага тыпу. Беларусы выбілі 15 з 24. І нават нягледзячы на тое што загарэўся танк і была змушаная замена тэхнікі, наша каманда з вынікам 1 гадзіна 45 хвілін і 35 секунд заняла другое месца і выйшла ў фінал.

Фінал конкурсу "Танкавы біятлон" адбудзецца ў дзень урачыстага закрыцця Армейскіх гульняў - 17 жніўня. Па яго выніках будуць вызначаныя тры наймацнейшыя каманды. Нагадаем, летась беларускія танкісты заваявалі бронзу.