Сёння з кіраўнікамі дзяржорганаў можна будзе пагутарыць па тэлефоне

27 января 2018
Вырашыць праблемныя пытанні дапамагаюць прамыя лініі. На пытанні адкажуць міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны, міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч. Таксама на сувязь выйдуць міністр культуры Юрый Бондар і кіраўнік Мінсельгасхарчу Леанід Заяц. Акрамя гэтага, сёння прамыя тэлефонныя лініі правядуць намеснікі старшыняў абласных, гарадскіх і раённых выканкамаў, а таксама кіраўнікі спраў. Датэлефанавацца можна як заўсёды да поўдня.