Сёння адзначаецца Сусветны дзень народанасельніцтва

11 июля 2014

Гэтае свята было заснаванае ААН 25 гадоў таму. У свеце пражываюць больш як сем мільярдаў чалавек. Паводле прагнозаў экспертаў, гэтая лічба праз 30 гадоў павялічыцца на траціну. Беларусь па колькасці насельніцтва зараз займае 92-е месца ў свеце. Колькасцю жыхароў яна набліжаецца да такіх краін, як Швецыя, Сербія і Азербайджан. Упершыню за апошнія 20 гадоў у нашай краіне адзначаецца прырост насельніцтва. Паводле звестак першага квартала гэтага года, у Беларусі пражываюць 9 467 000 чалавек. З іх тры чвэрці - жыхары буйных гарадоў. Колькасцю і тэмпам прыросту насельніцтва сярод гарадоў краіны лідзіруе сталіца. Сярод рэгіёнаў пальма першынства па колькасці жыхароў належыць Гомельскай вобласці.