Сёння адзначаецца масленічны разгуляй

15 февраля 2018

Працягваецца самы смачны і сытны тыдзень. Сёння паводле традыцыі адзначаецца масленічны разгуляй. Звычайна ў гэты дзень ладзілі кулачныя баі, катанні на санях, карагоды і іншыя забавы. І самае галоўнае - у гэты дзень працягваюць пячы бліны і ад душы ласавацца імі. Таксама ў разгуляйны чацвер пачыналі рабіць чучала зімы - паводле традыцыі яго спальваюць у апошні масленічны дзень як сімвал развітання з зімой.

Нагадаем, масленічныя гулянні на выхадныя адбудуцца ва ўсіх раёнах Мінскай вобласці. А ўжо з панядзелка ў праваслаўных вернікаў пачынаецца Вялікі пост.