Сёння да віншаванняў з Днём абаронцы Айчыны далучыліся інспектары ДАІ

23 февраля 2016

Прычым прадстаўніцы слабога полу. На вуліцы Прытыцкага да жаночага экіпажа ДАІ пад'язджалі мужчыны-вадзіцелі і дэкламавалі вершы ўласнага сачынення. Галоўная ўмова - на рыфму пакласці фразу "Правілы дарожнага руху...". Акрамя гэтага, з аўтаўладальнікамі інспектары ў спадніцах правялі і жартоўныя віктарыны на веданне ПДР.

Самых актыўных вадзіцеляў інспектары ДАІ ўзнагародзілі прызамі і сувенірамі. А таксама зборнікам правілаў дарожнага руху і Кодэксам аб адміністрацыйных парушэннях.