Сёння спаўняецца 60 гадоў з пачатку касмічнай эры

4 октября 2017

Менавіта ў гэты дзень у 1957 годзе з тэрыторыі СССР запусцілі першы ў свеце штучны спадарожнік Зямлі. Ён важыў 83 з паловай кілаграмы, а ў дыяметры быў крыху большым за паўметра. На арбіце спадарожнік прабыў 92 дні, за якія паспеў зрабіць 1440 абаротаў вакол планеты.